400 навабранцаў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі прынялі прысягу ў Віцебску
Камандуючы злучэннем гвардыі палкоўнік Уладзімір Белы, віншуючы вайскоўцаў са знамянальным днём, адзначыў, што воінскі калектыў мае багатую гісторыю. Неўвядальнай славай пакрылі сябе дэсантнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Працягвае баявыя традыцыі сучаснае пакаленне. Сёння беларуская армія заслужана карыстаецца пашанай і павагай грамадства. Беларускі народ можа быць упэўнены: якія б выпрабаванні ні выпалі, Узброеныя Сілы заўсёды змогуць абараніць інтарэсы сваёй краіны.
Уладзімір Белы падзякаваў бацькам за выхаванне сыноў і прапанаваў разам падтрымліваць салдат у цяжкія хвіліны асваення воінскай спецыяльнасці і весці іх па тэрністым шляху мужанні. Камандзір брыгады пажадаў усім здароўя, дабра і міру.
На ўрачыстым мітынгу выступілі намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый палкоўнік Валянцін Судакоў, воін-інтэрнацыяналіст генерал-маёр запасу Аляксандр Скачкоў, маці вайскоўца, які прыняў вайсковую прысягу, Ірына Будзько, гвардыі радавы Яўген Бандзюк, кіраўнік аддзела Віцебскай епархіі па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі ігумен Сергій.
Маладыя салдаты разам са старэйшымі таварышамі прайшлі ля Вечнага агню ўрачыстым маршам. Юнакі прызваны з Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Месяц службы прайшоў для іх паспяхова. У прыватнасці, усе атрымалі допуск на здзяйсненне свайго першага скачка з парашутам.
Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"