460 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка
23 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. 460 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку 24 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Удзельнікі агульнарэспубліканскай акцыі ў гэты дзень зоймуцца добраўпарадкаваннем сваіх населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы. Так, віцябляне прымуць удзел у рэканструкцыі плошчы Перамогі, вуліцы Багдана Хмяльніцкага, будаўніцтве бібліятэкі і марфалагічнага корпуса медыцынскага ўніверсітэта, новай школы на 930 вучняў у мікрараёне Білева-1. Полачане будуць добраўпарадкаваць тэрыторыю Кургана неўміручасці, а жыхары суседняга Наваполацка - навядзеннем парадку ў паркавай зоне ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна. Акрамя таго, асаблівая ўвага ва ўсіх рэгіёнах будзе нададзена выкананню ямачнага рамонту асфальтабетонных пакрыццяў, уборцы прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў, афарбоўцы дарожных знакаў, металічных бар'ерных агароджаў аўтапавільёнаў на дарогах рэспубліканскага і абласнога значэння, пасадцы дрэў і кустоў.
Усяго ў ходзе суботніка Віцебская вобласць плануе зарабіць звыш Br1 млрд. Палова заробленых сродкаў будзе пералічана ў рэспубліканскі бюджэт. Другую частку накіруюць на добраўпарадкаванне і рамонт воінскіх пахаванняў, месцаў баявой славы, развіццё дзеючай і стварэнне дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў.-0-