5 гарадоў Віцебшчыны далучыліся да Пагаднення мэраў па клімаце і энергетыцы
Да ініцыятывы ЕС “Пагадненне мэраў па клімаце і энергетыцы” далучыліся яшчэ 20 гарадоў Беларусі. Цырымонія падпісання дэкларацыі аб далучэнні адбылася сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай сумесным дзеянням у рамках ініцыятывы.
Да пагаднення мэраў далучыліся Быхаў, Бабруйск, Верхнядзвінск, Віцебск, Ваўкавыск, Гарадок, Докшыцы, Івацэвічы, Калінкавічы, Краснаполле, Корма, Масты, Мсціслаў, Нясвіж, Наваполацк, Пружаны, Светлагорск, Слаўгарад, Слуцк і Смаргонь.
Такім чынам, у папулярным еўрапейскім руху ўдзельнічаюць 38 беларускіх гарадоў, якія спрыяюць выкананню абавязацельстваў Беларусі ў рамках Парыжскага пагаднення аб змяненні клімату. Яны ўзялі абавязацельства скараціць выкіды вуглякіслага газу да 30% да 2030 года і распрацаваць план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
БелТА. Фота з архіва «Віцебскіх вестак».