5 адораных школьнікаў Віцебскай вобласці ўдастоіліся прэміі абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду
Па словах дырэктара аддзялення Вольгі Абухавай, прэмію ўручаюць другі год, стаць яе ўладальнікам няпроста. Кожны пераможца атрымае па 300 рублёў.
– Дзеці вельмі чакаюць прэмію, бо для іх гэта магчымасць атрымаць грошы за вынікі сваіх дасягненняў, – адзначыла Вольга Абухава. – Характэрна і тое, што мы шукаем рабят, якія праявілі сябе не столькі ў вучэбнай, колькі ў творчай і грамадскай дзейнасці.
Сёлета на атрыманне прэміі прэтэндавалі 18 навучэнцаў з 10 населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Па выніках выбралі лепшых з лепшых. Чым характэрная пяцёрка пераможцаў?
Яна Міхайлава – выдатна вучыцца ў СШ №3 Віцебска. Наведвае ўзорную дзіцячую выяўленчую майстэрню «Маленькія чараўнікі» абласнога палаца дзяцей і моладзі. У дзяўчынкі адзначаюць неардынарныя здольнасці, яе арыгінальныя, эмацыйна напоўненыя малюнкі і жывапісныя кампазіцыі атрымалі высокую ацэнку на конкурсах розных узроўняў, а таксама на міжнародных фестывалях. За мінулы навучальны год узнагародная скарбонка Яны папоўнілася дзесяццю дыпломамі.
Трэцякласнік гімназіі №3 Віцебска імя А. Пушкіна Канстанцін Наумчык дзякуючы майстэрскаму валоданню ігрой на фартэпіяна раз за разам заваёўвае сэрцы журы. Гэты таленавіты васьмігадовы дзіця за мінулы навучальны год атрымаў сем дыпломаў.
Салістка вакальнай студыі «Ізюмінка» наваполацкай гімназіі №1 выдатніца Дар'я Васеха за мінулы навучальны год стала лаўрэатам дзесяці міжнародных конкурсаў і фестываляў. Сямікласніца старанна прадумвае кожнае сваё выступленне, што, несумненна, прыносіць высокі вынік. Дзяўчынка таксама асвойвае ігру на фартэпіяна ў дзіцячай школе мастацтваў пры Наваполацкім музычным каледжы.
Гімназістка з горада Барань Ксенія Янкоўская займаецца ў узорнай школе паэзіі «Лотос» Аршанскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Вершы юнага даравання нярэдка публікуюцца ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, а цікавыя і змястоўныя эсэ прынеслі мноства заслужаных узнагарод.
Выпускніца СШ №1 Лепеля Лізавета Клавовіч – навучэнка ўзорнага тэатральнага калектыву «Трыяда» Лепельскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Яна шматкроць станавілася пераможцам конкурсаў чытальнікаў рознага ўзроўню.