5 прадстаўніц Віцебскай вобласці сталі лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу БСЖ «Жанчына года-2018»

Усяго 40 беларусок перамаглі ў XI Рэспубліканскім конкурсе БСЖ «Жанчына года-2018».

Трыумфатараў вызначалі ў намінацыях «Лідэрства і паспяховае кіраўніцтва», «Активная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня сяла», «Духоўнасць і культура», «За адданасць Беларускаму саюзу жанчын». Віталі пераможцаў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жэўняк.

Ад Віцебскай вобласці лаўрэатамі конкурсу сталі намеснік старшыні Расонскага райвыканкама, старшыня Расонскай раённай арганізацыі БСЖ Віцебскай вобласці Галіна Падвіцельская, галоўны рэдактар рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вечерний Витебск» Ніна Тулінава, прыёмны бацька аддзела адукацыі, спорту і турызму Чашніцкага райвыканкама Наталля Алешкаўская, старшыня Бычыхінскага сельскага выканаўчага камітэта Гарадоцкага раёна Антоніна Калца, настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку ігумяння Еўдакія Леўшук.