5.01.2010 г. - Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны сацыяльна-працоўнай сферы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Гэта свята адзначаецца з 1997 года і паспела ўжо заваяваць удзячную да сябе адносіны жыхароў Віцебшчыны. Нярэдка ў сілу абставін чалавек аказваецца самотным, хворым і безабаронным. У такія цяжкія хвіліны прыходзяць на дапамогу добрыя, міласэрныя людзі, якіх называюць сацыяльнымі работнікамі. Не толькі службовага абавязку дзеля, але, у большасці сваёй, з дабрыні душы і чуласці сэрца вы, паважаныя калегі, клапоціцеся пра пажылых людзей і дзяцей, ветэранаў і інвалідаў, цэлыя сем'і і асобных грамадзян, якія апынуліся ў бядзе.
Жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту на доўгія гады, творчасці, прафесіяналізму і поспехаў у працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, гармоніі і шчасця!
Упэўнены, што ваш прафесіяналізм і настойлівасць у дасягненні мэты, уменне працаваць з людзьмі дазволяць у 2010 годзе паспяхова працягваць работу па рэалізацыі шэрагу дзяржаўных праграм па дэмаграфічнай бяспецы, падтрымцы ветэранаў і пажылых людзей, рэабілітацыі і адаптацыі інвалідаў, павышэнню ўзроўню і якасці жыцця грамадзян, пенсійным забеспячэнні і занятасці насельніцтва, зніжэнні траўматызму і вытворчых рызык на працоўных месцах, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы стацыянарных сацыяльных устаноў.
Ад імя ўсіх работнікаў сістэмы словы асаблівай удзячнасці адрасую ветэранам сацыяльнай абароны, якія сваёй добрасумленнай працай і адказным стаўленнем да справы закладвалі традыцыі нашай галіны.
Шчыра ўдзячны і прызнацельны нашым сацыяльным партнёрам, грамадскім арганізацыям за сумесную працу і дзелавое супрацоўніцтва ў вырашэнні задач па дзяржаўнай падтрымцы і сацыяльнай абароне грамадзян Віцебскай вобласці.
Людзі, якія твораць добрыя справы, жывуць удвая больш. Таму, дарагія сябры, працуйце на карысць чалавека, не шкадуйце часу і сіл для іншых, шчодра дорыце ім клопат, увагу і дабрыню. Памятайце: аддадзенае сторыцай вяртаецца!
Няхай гэта свята паслужыць павышэнню прэстыжу і аўтарытэту нашай прафесіі – работніка сацыяльнай абароны!
З павагай,
Старшыня камітэта па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
Віцебскага аблвыканкама М.А.Лешчанскі