52 браканьеры затрыманы ў Віцебскай вобласці падчас тыднёвага рэйду
Супрацоўнікі інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету на мінулым тыдні правялі 30 рэйдаў на вадаёмах, у паляўнічых і лясных угоддзях вобласці. Затрыманы 52 браканьеры, канфіскаваны 4 сеткі працягласцю 270 м, 56 іншых прылад рыбалоўства, 2 стрэльбы і 40 кг мяса. За парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі складзена 8 пратаколаў. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, па адным факце матэрыялы накіраваны ў следчыя органы для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Эдуард Бакевіч, "Віцебскія весці"