6 кіламетраў і 3 мільярды рублёў. У Віцебскай вобласці газіфікавалі аграгарадок Зубрэвічы

6 километров и 3 миллиарда рублей. В Витебской области газифицировали агрогородок Зубревичи

2 лістапада, напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, для жыхароў аграгарадкі Зубрэвічы стала знакавым і адначасова гістарычным. У дамы вяскоўцаў прыйшло блакітнае паліва.

Гэты маштабны праект коштам больш за 3 мільярды рублёў ажыццёўлены ў рамках Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла. У найкароткія тэрміны пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю газаправод высокага ціску працягласцю амаль шэсць кіламетраў.

З нагоды такой важнай у жыцці Аршанскага рэгіёна і Віцебшчыны падзеі аграгарадок Зубрэвічы сустракаў ганаровых гасцей: члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Шарснёва, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз» Пятра Шаршэня, старшыню Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Мікалая Лісоўскага. Адбыліся ўрачыстая цырымонія, прысвечаная пуску прыроднага газу, і святочны канцэрт, які падарылі калектывы мастацкай самадзейнасці УП «Віцебскаблгаз».

— Улічваючы геаграфічныя асаблівасці, прыродны газ на Віцебшчыну прыйшоў пазней, чым у іншыя рэгіёны краіны, — адзначыў Мікалай Шарснёў, выступаючы перад жыхарамі Зубрэвічаў. — Аршанскі раён тры дзясяткі гадоў таму першым запаліў сімвалічны факел. У цэлым у гэтым напрамку зроблена ўжо дастаткова шмат. На сённяшні дзень газіфікавана 330 населеных пунктаў Віцебшчыны. Але і спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца. Бо газ для вёскі — гэта перспектывы і цывілізацыя, утульнасць у доме. А таму мы робім усё магчымае, каб працаўнікі сельскагаспадарчай галіны жылі годна.

— І вялікая заслуга ў гэтым генеральнага дырэктара Віцебскаблгаза Пятра Пятровіча Шаршэня — чалавека, які прыкладае ўсе намаганні, каб работы выконваліся хутка і эфектыўна.

Цяпер аддачы чакаем ад кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама і аграгарадка Зубрэвічы. Населены пункт з'яўленнем прыроднага газу павінен паступальна развівацца, набываць сучасны аблік.

У сваю чаргу Пётр Шэршань выказаў словы падзякі ўсім, хто дапамог ажыццявіць дадзены праект у сціслыя тэрміны. Шчыры дзякуй за дапамогу ў выкананні будаўнічых работ гучаў у адрас кіраўніцтва і спецыялістаў унітарнага прадпрыемства «Віцебскгазбуд».

Лепшыя работнікі ў гэты дзень атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад старшыні аблвыканкама, генеральнага дырэктара Віцебскаблгаза і старшыні Аршанскага райвыканкама. Прараб унітарнага прадпрыемства «Віцебскгазбуд» Дзмітрый Ткачэнка за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у газіфікацыю Віцебскай вобласці адзначаны Ганаровай граматай аблвыканкама, яго калегу — слесара па вырабе вузлоў і дэталяў УП «Віцебскгазбуд» Алегу Шэрстнёву — аб'яўлена падзяка старшыні аблвыканкама.

Ганаровымі граматамі Аршанскага райвыканкама ўзнагароджаны работнікі ПУ «Аршагаз»: начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і адміністрацыйна-гаспадарчага абслугоўвання Раман Райцын, начальнік службы заказчыка Аляксандр Шапавалаў, слесар па абслугоўванні і рамонце знешніх газаправодаў Генадзь Шыенак. Ганаровымі граматамі ПРУП «Віцебскаблгаз» адзначаны начальнік службы знешніх газаправодаў і збудаванняў на іх Віталій Ляховіч, слесар па абслугоўванні і рамонце знешніх газаправодаў Юрый Раманенка, падзяка абвешчана слесару па абслугоўванні і рамонце знешніх газаправодаў Аляксандру Чэканаву.

Як сказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара Віцебскаблгаза Аляксандр Бранцэвіч, у выніку выкананых работ населены пункт Зубрэвічы стаў 108-м з 254 аграгарадкоў вобласці, куды падведзены прыродны газ.

 

Анастасія Турок.