Канцэрт да 65-годдзя Перамогі адкрые сезон у Віцебскім летнім амфітэатры
ВІЦЕБСК, 22 красавіка (БелТА) – Вялікі канцэрт, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрые новы сезон у Летнім амфітэатры ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Віцебскім абласным цэнтры культуры.
Урачыстасць, арганізаваная тэлеканалам СТБ, 2 мая збярэ ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, а таксама жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. У той жа дзень увечары на галоўнай культурнай арэне горада адбудзецца яшчэ адзін цікавы юбілейны канцэрт ансамбля "Сябры". У канцэрце, прысвечаным 35-годдзю вядомага калектыву, прымуць удзел Нані Брэгвадзэ, Аляксандр Буйноў, Мікалай Гнатюк, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева і іншыя беларускія і расійскія зоркі эстрады.
У рэпертуары Летняга амфітэатра ў маі ўжо больш за 10 мерапрыемстваў. Сярод іх – вядомы лядовы балет Санкт-Пецярбурга з праграмамі "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня", розныя праграмы для школьнікаў старэйшых і малодшых класаў, канцэрт "Тэнар XXI стагоддзя", выступленне Вячаслава Бутусава і гурта "Ю-Піцер". "Праграма ўключае разнастайныя канцэрты, якія задаволіць густы гледачоў любога ўзросту", – упэўнены спецыялісты.
Пасля гэтага Летні амфітэатр прыме падрыхтоўку да міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". 6 чэрвеня тут адбудзецца канцэрт Алега Газманава. У рамках форуму запланавана 22 канцэрты і мноства дадатковых мерапрыемстваў.
Верасень таксама абяцае быць насычаным канцэртнай дзейнасцю. Падрыхтоўка праграмы на верасень ужо вядзецца, паведамілі ў Віцебскім абласным цэнтры культуры.