7 і 8 снежня ў Віцебску пройдзе конкурс інавацыйных бізнес-праектаў Інвест Уікэнд

7 и 8 декабря в Витебске пройдет конкурс инновационных бизнес-проектов Инвест Уикэнд
Камітэт эканомікі аблвыканкама і ААА “Віцебскі бізнес-цэнтр” 7 і 8 снежня 2012 г. з мэтай падтрымкі прадпрымальніцтва праводзіць грамадскі конкурс інавацыйных бізнес-праектаў Інвест Уікэнд ва ўстанове адукацыі ”УА ”ВДУ імя П.М. Машэрава“.

Камітэт эканомікі аблвыканкама і ААА “Віцебскі бізнес-цэнтр” 7 і 8 снежня 2012 г. з мэтай падтрымкі прадпрымальніцтва праводзіць грамадскі конкурс інавацыйных бізнес-праектаў Інвест Уікэнд ва ўстанове адукацыі ”УА ”ВДУ імя П.М. Машэрава“.

Віцебск Інвест Уікэнд запрашае аўтараў бізнес-праектаў і ідэй, экспертаў і інвестараў, а таксама патэнцыйных партнёраў 7 снежня ў 17.00 і 8 снежня 2012 г. ва ўстанове адукацыі ”УА ”ВДУ імя Машэрава“.

ІнвестУікенд накіраваны на фарміраванне ў рэгіёне венчурнага рынку, рост колькасці ствараемых інавацыйных бізнесаў і патоку прамых інвестыцый у бізнес-праекты і кампаніі як з боку замежных, так і з боку беларускіх інвестараў.

Задачы мерапрыемства: прадастаўленне прадпрымальнікам магчымасці знайсці інвестара і іншыя формы фінансавання, дапамагчы ў развіцці бізнес-ідэі або навуковай распрацоўкі, прадаставіць магчымасць для пошуку партнёраў.

Праграма ўключае прэзентацыі бізнес-ідэй і праектаў перад інвестарамі і экспертамі, дзелавое знаёмства для ўстанаўлення ўзаемавыгадных кантактаў паміж удзельнікамі, біржу вакансій, майстар-класы і выступленні досве дных прадпрымальнікаў, працу над развіццём бізнес-праектаў, кансультацыі экспертаў і інш.

Да ўдзелу ў ІнвестУікендзе запрашаюцца пачаткоўцы і дзеючыя прадпрымальнікі, каманды і аўтары з перспектыўнымі ідэямі, навукоўцы і спецыялісты з навуковымі распрацоўкамі, якія патрабуюць камерцыялізацыі, прадпрыемствы і фірмы, якія патрабуюць дадатковага капіталу для пашырэння існуючага інавацыйнага бізнесу, венчурныя інвестары, а таксама эксперты ў розных галінах навукі і бізнесу.

Асноўнае патрабаванне для прадстаўленых бізнес-ідэй і праектаў - навізна, якая выгадна адрознівае яго ад існуючых на лакальным і (або) замежных рынках гульцоў.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце на investweekend.by.
Узор прэзентацыі, праграма мерапрыемства знаходзіцца на сайце vitinvest.by.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у ААА ”Віцебскі бізнес-цэнтр” па адрасе г.Віцебск, вул.Пушкіна, дом 6, каб. 214, або па тэлефоне +375 (212)36-05-08.

Партнёр мерапрыемства - ААТ ”Банк БелВЭБ“.