7 ліпеня ў 60-ы раз Курган дружбы ў Верхнядзвінскім раёне стане месцам сустрэчы партызан і падпольшчыкаў
7 ліпеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага і Себежскага (Расія) раёнаў пройдзе 60-я сустрэча партызан і падпольшчыкаў на Кургане дружбы. Гэтай падзеі ў апошнія гады нададзены асаблівы статус як у Беларусі, так і ў Расіі, у ёй удзельнічае кіраўніцтва Віцебскай і Пскоўскай абласцей.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што на юбілейных мерапрыемствах расіяне плануюць здзівіць беларусаў размахам урачыстасцей. Таму трэба не застацца ў даўгу перад суседзямі і зладзіць годнае прывітанне са свайго боку, прыцягнуць як мага больш моладзі.
Яшчэ адна інтрыга міжнароднага форуму — удзел вышэйшых службовых асоб абедзвюх дзяржаў. Цяпер прапрацоўваецца спіс тых, каму будуць накіраваны запрашэнні.