7 шматдзетных мам з Віцебскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці
Узнагарода прысуджана медыцынскай сястры паліклінікі Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Ірыне Міхалевіч, паштальёну Браслаўскага РВУПС Ганне Нужынай, памочніку выхавальніка ясляў-сада №3 Браслава Галіне Побержынай, аператару сувязі Віцебскага філіяла РВУП «Белпошта» Яўгеніі Сцяпаненка, а таксама хатнім гаспадыням з Віцебска Таццяне Багданавай, Іветэ Карнішавай і з аграгарадка Пачаевічы Чашніцкага раёна Алене Мантачэвай. Віншуем, дзякуем за ваша вялікае матчына сэрца і жадаем усіх зямных дабротаў!
Дарэчы, як паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, усяго на Віцебшчыне ўладальніцамі гэтага ордэна з’яўляюцца 684 жанчыны. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, пры прадстаўленні да ўзнагароды акрамя колькасці дзяцей (пяць і больш) улічваецца і характарыстыка сям’і: яна павінна мець станоўчы вопыт выхавання, адукацыі і сямейных адносін, быць годным прыкладам для іншых.
Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.