70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Віцебская абласная філармонія прысвячае музычна-тэатралізаваную праграму «Доўгія дарогі вайны»

70-летию Победы в Великой Отечественной войне Витебская областная филармония посвящает музыкально-театрализованную программу «Долгие дороги войны»

У святочным канцэрце 8 мая (пачатак у 18.30) у выкананні артыстаў і філарманічных калектываў прагучыць музыка, папулярныя песні і вершы ваеннага часу — пра подзвіг і боль страт, мужнасць і любоў. Песні гэтыя застаюцца ў народнай памяці, яны любімыя, іх спявае не адно пакаленне.

Артысты філармоніі запрашаюць сваіх слухачоў разам адсвяткаваць Дзень Перамогі, а песня дапаможа прасякнуцца духам далёкага і такога яшчэ блізкага мінулага.