75 белых шароў запусцяць сёння ў Віцебску ў памяць пра дзяцей, спаленых у Хатыні

Сёння Беларусь зноў успомніць жудасныя падзеі вясны 43-га года. 75 белых шароў, якія сімвалізуюць душы спаленых у Хатыні дзяцей, запусцяць у неба навучэнцы школ горада.

Вечар памяці, прысвечаны 75-годдзю хатынскай трагедыі, адбудзецца сёння ў 15 гадзін у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага.

У праграме запланаваны мітынг-рэквіем, адкрыццё выставы дзіцячых малюнкаў у канферэнц-зале, сустрэча з ветэранамі вайны, былымі малалетнімі вязнямі, краязнаўцам Аркадзем Падліпскім, а таксама прэзентацыя кнігі «Гаворым мы, дзеці вайны», выдадзенай Акцябрскай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі фонд міру», падвядзенне вынікаў конкурсаў дзіцячых малюнкаў і сачыненняў.

"Віцебскія весці".