8 чэрвеня праваслаўныя ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Святой Тройцы
Перад Днём Святой Тройцы, які сёлета прыпадае на 8 чэрвеня, успамінаюцца ўсе памерлыя праваслаўныя хрысціяне. 7 чэрвеня — Троіцкая Усяленская бацькоўская субота.
Абавязкова ў гэты дзень трэба ўспомніць усіх памерлых родных і блізкіх, перш за ўсё, падчас царкоўнай заупакойнай малітвы. Можна загадзя, ужо ў пятніцу ўвечары, падаць запіску для памінання ў суботу, замовіўшы праскамідыю, абедню або паніхіду. Калі па нейкіх прычынах не ўдалося наведаць храм, то можна маліцца за памерлых дома, бо малітва — гэта тое, што даступна нам для праяўлення спагады, удзячнасці і любові да родных, якія адышлі ў іншы свет.
У Дзень Святой Тройцы, на 50-ы дзень пасля свайго ўваскрасення, Гасподзь даруе благадаць Святога Духа апосталам. Яны сталі мужнымі, моцнымі і мудрымі. Яны стварылі супольнасць людзей, унутры якой і жыве гэты дар Святога Духа, — гэту супольнасць мы называем Царквой Божай. Невыпадкова на наступны пасля Тройцы дзень мы асабліва святкуем Дзень Святога Духа. Сёлета ён прыпадае на 9 чэрвеня.
Сяргей ПАМЕШЧЫКАЎ, студэнт Віцебскай духоўнай семінарыі