90 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці прызначана на чэрвень месяц

90 аукционов по продаже неиспользуемого госимущества назначено на июнь месяц

Камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама на чэрвень прызначана 90 аўкцыёнаў. Большасць з іх ‒ гэта былыя аб'екты сацыяльнай сферы: дзіцячыя сады, школы, крамы.

Асаблівую цікавасць выклікаюць аб'екты, размешчаныя побач з рэкамі і азёрамі, а таксама аб'екты, якія прапануюцца за базавую велічыню.


Так, вялікую цікавасць можа выклікаць бывшая школа, размешчаная ў в. Дрыгучы Міёрскага раёна, на адлегласці 300 метраў ад Заходняй Дзвіны.

Комплекс аб'ектаў школы, якая была пабудавана ў 1995 годзе, уключае ў сябе двухпавярховы будынак самой школы, будынак жывёлаводчых класаў. Маецца кацельня і сеткі энергазабеспячэння, водаправод, каналізацыя.

У будучыні школа можа выкарыстоўвацца ў сферы аграэкатурызму, альбо як аб'ект бытавога абслугоўвання насельніцтва. Магчыма таксама і адкрыццё вытворчай дзейнасці.

Пры гэтым разглядаюцца ўсе спосабы ўцягвання ў гаспадарчы абарот ‒ гэта і продаж на аўкцыёне за базавую велічыню, і арэнда, і бязвыплатная перадача пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.