Віцебскі раён адзначае 90-годдзе з дня свайго ўтварэння
Заўтра Віцебскі раён адзначае юбілей — 90-годдзе з дня свайго ўтварэння. Напярэдадні святочных падзей мы пагутарылі са старшынёй Віцебскага райвыканкама Русланам Фурашовым пра тое, з якімі дасягненнямі Прыдзвінскі край сустракае юбілей.
— Руслан Васільевіч, падчас такіх святаў прынята ўспамінаць важныя справы і знакавыя падзеі ў развіцці свайго краю. Якімі дасягненнямі ганарыцеся вы як кіраўнік раёна?
— Апошняе дзесяцігоддзе Віцебскі раён дынамічна развіваецца: зроблена нямала для таго, каб павысіць узровень і якасць жыцця людзей. Асаблівая ўвага надаецца мадэрнізацыі аграрнага сектара і прамысловасці, развіццю сферы паслуг і будаўніцтву жылля. Па выніках работы ў першым паўгоддзі бягучага года выканана большасць прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця: па вытворчасці прамысловай, сельскагаспадарчай і інавацыйнай прадукцыі, прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал, будаўніцтве і ўводзе новага жылля атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. За лічбамі эканамічнай статыстыкі стаіць велізарная праца, якая вядзецца, перш за ўсё, на валаўтваральных прадпрыемствах раёна. Напрыклад, флагманам сельскагаспадарчай вытворчасці не толькі вобласці, але і рэспублікі з'яўляецца бройлерная птушкафабрыка «Ганна», дзе працягваецца планамерная мадэрнізацыя. Прадукцыя прадпрыемства, а таксама такіх брэндаў Прыдзвіння, як ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат», ААТ «БелВітуніфарм», папулярная не толькі на ўнутраным рынку, але і за межамі краіны.
Любый поспех — гэта, перш за ўсё, заслуга людзей. У розных галінах эканомікі раёна працуюць таленавітыя, ініцыятыўныя, працавітыя спецыялісты, здольныя вырашаць самыя складаныя задачы. На перадавых прадпрыемствах раёна ААТ «Рудакова», СПК «Альгоўскае», СПУ «Мазалавагаз», фабрыцы «Васіліна», бройлернай птушкафабрыцы склалася дакладная сістэма працы з кадрамі.
— У гэтым годзе Беларусь адсвяткавала 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як падрыхтаваўся раён да гэтай даты?
— На тэрыторыі раёна знаходзяцца 105 воінскіх пахаванняў, з іх 81 брацкая і 24 індывідуальныя магілы. За кожным з іх замацаваны прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, супрацоўнікі якіх ажыццяўляюць работы па добраўпарадкаванні гэтых месцаў, сочаць за парадкам.
За гераічныя подзвігі і мужнасць, праяўленыя ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 ураджэнцам Віцебскага раёна. За слаўны працоўны подзвіг пасляваеннага адраджэння 6 работнікаў аграпрамысловага комплексу былі ўзнагароджаны Зоркай Героя Сацыялістычнай Працы. Лічу, што на іх прыкладах павінна выхоўвацца маладое пакаленне. Гэтыя людзі ўвекавечаны на Алеі славы, якую мы пабудавалі да юбілею раёна.
Таксама на ёй можна ўбачыць бюсты знакамітых ураджэнцаў Прыдзвінскага краю, вучоных, пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі нашай краіны і сваёй малой радзімы.
— У мінулым годзе раён стаў лідарам у рэспубліцы па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Якія віды на ўраджай-2014?
— Спадзяемся сёлета атрымаць не меншы вынік, чым летась — 100 тысяч тон збожжа ў бункернай вазе. Збожжавы клін раёна складае 31 тысячу гектараў. Лідэрамі па ўраджайнасці збожжавых з'яўляюцца ААТ «Рудакова» і СПК «Альгоўскае».
Тут хлебаробы атрымліваюць больш за 50 цэнтнераў збожжа з гектара дзякуючы строгаму выкананню тэхналогій. Прадстаўнікі працоўных калектываў гэтых прадпрыемстваў штогод перамагаюць у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі
«Дажынкі», атрымліваюць прэміі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Іншыя гаспадаркі, якія маюць меншыя матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці, падцягваюцца за лепшымі.— Руслан Васільевіч, гарачая пара не за гарамі. Наколькі гаспадаркі раёна гатовыя да ўборачнай кампаніі?
— Аграрыі загадзя рыхтуюць тэхніку да палявых работ. Напярэдадні ўборачнай праходзяць нарады з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістамі. Сумесна ў працоўным парадку вырашаем пытанні рамонту тэхнікі, дэфіцыту паліва і змазачных матэрыялаў або працоўных рэсурсаў. Вялікую дапамогу ва ўборцы ўраджаю аказваюць сялу арганізацыі і прадпрыемствы Першамайскага раёна Віцебска.
— А калі закрануць нявырашаныя праблемы? Якія з іх сёння найбольш актуальныя для Прыдзвінскага краю і яго жыхароў?
— Асноўная праблема Віцебскага раёна — працоўная міграцыя грамадзян, якая з кожным годам набірае абароты. Многія вяскоўцы імкнуцца ўладкаваць жыццё ў горадзе. Праца ў сельскай гаспадарцы прадугледжвае вельмі цяжкія фізічныя нагрузкі. Працаўнікі сяла ўстаюць з першымі прамянямі сонца і працуюць дацемна. Працоўная міграцыя найбольш адчувальна закранула прадпрыемствы аграпрамысловага сектара. Менавіта таму мы робім стаўку на паўсюдную мадэрнізацыю вытворчасці. Будуем сучасныя камп'ютарызаваныя малочнатаварныя фермы, удасканальваем сацыяльную інфраструктуру ў аграгарадках.
— Як выкарыстоўваецца прыродны патэнцыял рэгіёна для развіцця турызму?
— Сёння наш Прыдзвінскі край гарманічна спалучае ў сабе традыцыі і сучаснасць і, сапраўды, валодае велізарным патэнцыялам для развіцця самых розных напрамкаў турызму. Рэгіён ідэальна падыходзіць для актыўнага адпачынку і назірання за прыродай. У раёне 68 азёр, 200 кіламетраў рэк. Вызначаны вадаёмы для арганізацыі месцаў адпачынку: азёры Сосна і Лосвіда, вадасховішчы ў аграгарадку Тулава і вёсцы Сакольнікі, аб'екты для развіцця экалагічнага турызму: дзяржаўны біялагічны запаведнік
«Чысцік», помнікі прыроды мясцовага значэння дэндрапаркі «Рубаўскі» і «Лужаснянскі».На тэрыторыі раёна знаходзяцца 13 аграсядзіб, якія прыцягваюць не толькі беларускіх гараджан, але і гасцей з іншых краін. У мінулым годзе сядзіба
«Чыстыя ключы», размешчаны ў вёсцы Камунарка, быў прызнаны лепшым у вобласці. Ёсць тры санаторыі — «Лётцы», «Жалезнякі» і «Чыгуначнік», базы адпачынку.У раёне робіцца шмат для стварэння прывабнага іміджу нашага краю, каб прыцягнуць яшчэ больш турыстаў.
— Што хочаце сказаць жыхарам Прыдзвіння напярэдадні святкавання 90-годдзя ўтварэння Віцебскага раёна?
— Карыстаючыся выпадкам, хочацца павіншаваць усіх з юбілеем, які адзначае малая радзіма. Мы ганарымся гісторыяй нашага краю і людзьмі, якія ўнеслі ўклад у яго развіццё, і спадзяемся быць годнымі прадаўжальнікамі іх добрых спраў. Шчыра жадаю кожнаму жыхару нашага гасціннага краю здароўя, міру і радасці, поспехаў на прафесійным ніве і сямейнага шчасця.
Андрэй ЗАХАРОВ, "Віцьбічы"
ПРАГРАМА СВЯТОЧНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
18 ліпеня. Аграгарадок Ноўка
10.00 — адкрыццё выставы «Прыдзвінскі край. Гісторыя і сучаснасць»(фае Дома культуры).
13.00 — 13.30 — ускладанне вянкоў, кветак да воінскага пахавання.
14.00 — 14.30 — тэатралізаванае шэсце — «Славім цябе, наш Прыдзвінскі край».
14.30 — 15.00 — урачыстае адкрыццё свята (пляцоўка ля РДК).
15.30 — 18.00 — цырымонія ўзнагароджання. Святочны канцэрт з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь І. Дарафеевай і фіналістаў тэлепраекта «Акадэмія талентаў» — «Сэрца зямлі маёй» (РДК).
13.00 — 19.00 — праца гандлёвых аб'ектаў, летніх кафэ, падворкаў сельскіх Саветаў, выставочных павільёнаў прадпрыемстваў раёна, горада майстроў «Таленты Віцебскай зямлі». Азнакамленчая экскурсія па алеі «Знакамітыя людзі — ураджэнцы Віцебскага раёна» (адкрытая пляцоўка ля РДК).
Спартыўныя, гульнёвыя праграмы, дзіцячая гульнёвая пляцоўка, атракцыёны. Аглядная экскурсія на верталёце (стадыён ФСК «Ураджай»).
Праца планетарыя, астранамічнай пляцоўкі (Ноўкінская сярэдняя школа).
19 ліпеня. Вёска Должа
Спартыўна-забаўляльны свята
«Спартыўныя, здаровыя, вясёлыя!».13.00 — 15.00 —
Дзень Нептуна (пляж возера Сосна).13.00 — 19.00 — працуюць гандлёвыя аб'екты, летнія кафэ, дзіцячая гульнёвая пляцоўка, спартыўныя, гульнёвыя праграмы, атракцыёны (кафэ
«У Ганны», пляж возера Сосна).