Адміністрацыйныя аб'екты Наваполацка і Сянна адключаць падсвятленне на "Гадзіну Зямлі"

25 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Наваполацк адключыць падсветку сваіх адміністрацыйных аб'ектаў на "Гадзіну Зямлі", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Наваполацкага гарвыканкама Аляксандр Макараў. 27 сакавіка экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" запрашае ўсіх ахвотных стаць удзельнікамі акцыі "Гадзіна Зямлі". Для гэтага неабходна з 20.30 да 21.30 выключыць святло, адключыць рэкламныя шчыты і падсветку будынкаў. Сваю згоду падтрымаць акцыю ўжо далі Наваполацк і Сянно. Акрамя адключэння ўвечары прызначанай даты падсветкі адміністрацыйных аб'ектаў у гэтых гарадах зараз ідзе актыўнае інфармаванне мясцовых жыхароў, запланаваны адукацыйныя і культурна-асветніцкія мерапрыемствы, прызваныя садзейнічаць экалагічнай адукацыі насельніцтва. "Гадзіна Зямлі" - акцыя Сусветнага фонда дзікай прыроды па прыцягненні ўвагі людзей усёй планеты да праблемы змены клімату. Акцыя традыцыйна праводзіцца ў сакавіку з 2007 года. Упершыню мерапрыемства адбылося ў Сіднеі (Аўстралія). Ініцыятарамі яго правядзення ў Беларусі выступаюць экалагічнае таварыства "Зялёная сетка" у супрацоўніцтве з Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэтам імя А.Д.Сахарава. -0-