Адміністрацыйны будынак па вуліцы Ленінградскай у Віцебску стаў самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам на аўкцыёне сёлета
Гэта новы спосаб продажу, які камітэт пачаў выкарыстоўваць у гэтым годзе. Ён дае шэраг пераваг для патэнцыяльных пакупнікоў ‒ можна набыць аб'ект на таргах, не выходзячы з дому праз Інтэрнэт.
Адным з такіх аб'ектаў стала трохпавярховы адміністрацыйна-бытавы будынак з вытворчым корпусам, размешчаны па вуліцы Ленінградскай, 17, насупраць Полацкага рынку.
Раней на гэтых плошчах знаходзілася прадпрыемства «Хімпласт». Пасля яго банкруцтва будынкі былі перададзены ў дзяржаўную ўласнасць і частка плошчаў у цяперашні час здаецца ў арэнду.
За 660 тысяч рублёў будынкі набыў індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска, які ўжо мае вялікі досвед у сферы працы з нерухомасцю.
Гэты комплекс стаў самым дарагім аб'ектам, з прададзеных камітэтам на аўкцыёне ў бягучым годзе.
На жнівень месяц камітэтам прызначана больш за 90 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці.
З новых аб'ектаў у горадзе Віцебску, прапанаваных да продажу, пакупнікоў можа зацікавіць двухпавярховы лячэбны корпус па вуліцы Максіма Горкага, 183. У комплекс аб'ектаў, што прадаюцца, таксама ўваходзяць дапаможны лабараторны корпус, гаспадарчыя і складскія будынкі.
Пасля правядзення рэканструкцыі, тут магчыма размяшчэнне аб'ектаў грамадскага прызначэння.
Комплекс аб'ектаў лячэбнага корпуса будзе прапаноўвацца на электронных таргах у жніўні са зніжэннем цаны на 80%.
Усяго за 7 месяцаў гэтага года камітэтам праведзены 71 выніковы аўкцыён па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці. Дзяржаўны бюджэт пры гэтым папоўніўся на суму больш за 2 мільёны рублёў