Адміністрацыя СЭЗ "Віцебск" прапрацоўвае пытанне аб пашырэнні межаў зоны
15 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Адміністрацыя СЭЗ "Віцебск" прапрацоўвае пытанне аб пашырэнні межаў зоны за кошт уключэння ў яе склад новых тэрыторый, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей адміністрацыі СЭЗ Алег Кандратовіч.
Мяркуецца, што ў межы СЭЗ могуць увайсці частка Оршы (тэрыторыі паўночнага прамысловага вузла), Аршанскага раёна, у тым ліку населеныя пункты Барань і Балбасава), а таксама новыя пляцоўкі ўсходняга прамысловага вузла ў Віцебску. Агульная плошча СЭЗ можа прырасці прыкладна на некалькі сотняў га. Цяпер адміністрацыя СЭЗ па ўзгадненні з аблвыканкамам распрацоўвае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне магчымасці ўключэння гэтых тэрыторый у склад свабоднай эканамічнай зоны.
У цяперашні час адміністрацыя СЭЗ адчувае недахоп у аб'ектах, якія цалкам забяспечаны адпаведнай інфраструктурай і адпавядаюць патрабаванням патэнцыйных інвестараў. А плануюцца да ўключэння ў склад СЭЗ тэрыторыі валодаюць сур'ёзным інвестыцыйным патэнцыялам і дазволяць рэалізаваць цікавыя праекты з удзелам замежных інвестараў, адзначыў Алег Кандратовіч. Так, у населеным пункце Балбасава, дзе размешчаны Аршанскі авіярамонтны завод, створаны прыдатныя ўмовы для стварэння транспартна-лагістычнага цэнтра, у Барані мяркуецца ўключыць у склад СЭЗ РУП "Лес" і ў перспектыве рэалізаваць высокатэхналагічныя праекты. Адное з віцебскіх прыватных прадпрыемстваў ініцыявала новы праект у энергетычнай сферы, і прадугледжанае ўключэнне яго прамысловай пляцоўкі ў межы свабоднай эканамічнай зоны створыць новыя магчымасці для рэалізацыі планаў.
СЭЗ "Віцебск" утворана ў жніўні 1999 года. У цяперашні час у СЭЗ ажыццяўляюць дзейнасць 34 рэзідэнты з удзелам інвестараў з 13 краін, у тым ліку Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Чэхіі, Польшчы і Расіі. Сярэдне-спісачная колькасць працаўнікоў на прадпрыемствах перавышае 8 тыс. чалавек. Прадпрыемствы-рэзідэнты выпускаюць прадукцыю паліўнай, хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, машынабудавання, займаюцца навуковымі распрацоўкамі. Тэрыторыя свабоднай эканамічнай зоны ўключае сем пляцовак агульнай плошчай больш за 1,2 тыс.га, размешчаных у Віцебску і Паставах (тэрыторыя завода "Беліт").-0-