Адрасная сацыяльная дапамога амаль на Br140 млн. аказана ў 2009 годзе інвалідам у Віцебскай вобласці

2 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Адрасная сацыяльная дапамога на суму амаль Br140 млн. аказана інвалідам - жыхарам Віцебскай вобласці ў бягучым годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Па даных на 1 кастрычніка, больш за 120 сем'яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, атрымалі матэрыяльную падтрымку ад дзяржавы на суму звыш Вr69 млн., амаль на Вr70 млн. аказана адрасная дапамога больш чым 300 адзінокім інвалідам. У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне нагадалі, што з 1 студзеня 2010 года ўступае ў сілу ўказ № 458 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе", у адпаведнасці з якім дзяржаўная падтрымка будзе прадастаўляцца на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, не прызнаным інвалідамі, але якія маюць патрэбу ў такіх тэхнічных сродках па медыцынскіх паказаннях, а таксама інвалідам III групы. Па даных камітэта, у вобласці налічваецца больш за 14 тыс. інвалідаў III групы, якія да ўступлення ў сілу ўказа вымушаны былі набываць сродкі рэабілітацыі за ўласны кошт, аднак з-за высокага кошту удзельная вага атрыманых імі сродкаў рэабілітацыі ў агульнай колькасці атрымальнікаў з году ў год зніжалася. Як спадзяюцца спецыялісты камітэта, гэты заканадаўчы акт дазволіць палепшыць якасць жыцця інвалідаў III групы. У Віцебскай вобласці больш за 8 тыс. інвалідаў I-II груп за кошт бюджэту забяспечаны тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі: пратэзна-артапедычнымі, лячэбна-бандажнымі вырабамі, сродкамі для перамяшчэння. На гэтыя мэты зрасходавана больш Br2 млрд. Па даных камітэта, на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзяцца звыш 52 тыс. грамадзян, прызнаных інвалідамі, сярод іх 2,8 тыс. - дзеці.-0-