Адрасную падтрымку ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе атрымалі 32,3 тыс. жыхароў рэгіёна
5 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Работнікі сацыяльнай службы Віцебскай вобласці ў Год якасці павінны павысіць узровень абслугоўвання насельніцтва. Такіх задач паставіў сёння на пасяджэнні калегіі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Лешчынскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асаблівую ўвагу трэба надаць катэгорыям грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы. Варта наладзіць больш эфектыўны механізм прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогі, дзіцячага харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця, кантроль за ажыццяўленнем іншых выплат і дапамог. У 2009 годзе адрасную падтрымку атрымалі 32,3 тыс. жыхароў рэгіёна на Br6,5 млрд. На 27% вырасла дапамога малазабяспечаным сем'ям, якія маюць дзяцей да двухгадовага ўзросту. Яе атрымальнікамі сталі 10,7 тыс. чалавек.
Спрыяць павышэнню якасці жыцця інвалідаў будзе стварэнне для іх новых аддзяленняў дзённага знаходжання. Іх плануецца адкрыць пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Бешанковіцкім, Ушацкім, Лёзненскім раёнах і Кастрычніцкім раёне Віцебска. Трэба таксама максімальна павялічыць колькасць сацыяльных аб'ектаў, абсталяваных безбар'ерным асяроддзем. Пакуль іх удзельная вага складае ўсяго 45%.
Акрамя таго, работнікам сацыяльнай службы неабходна перагледзець падыход да аказання платных паслуг. Па выніках 2009 года 49,6% у іх структуры склалі паслугі сацыяльнай дапамогі, аказанай на даму, 42,9% - гэта адлічэнні на ўтрыманне ў аддзяленнях кругласутачнага знаходжання і толькі 7,5% прыйшлося на аднаразовыя паслугі. Гэтыя дадзеныя сведчаць аб недастаткова эфектыўнай працы, наладжанай тэрытарыяльнымі цэнтрамі па аказанні платных паслуг, падкрэсліў старшыня камітэта.-0-