Адрасную сацыяльную дапамогу ў студзені-жнівень атрымалі 13,8 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці

6 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) на суму Br4 млрд. у студзені-чэрвені атрымалі 13,8 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. У структуры атрымальнікаў ад агульнай колькасці зваротаў 32% складаюць няпоўныя сем'і, 17% - поўныя, якія выхоўваюць адно або двух дзяцей, 14% - шматдзетныя, 1,6% - дзеці-інваліды, 26% - адзінокія грамадзяне. Пры гэтым колькасць апошніх у параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года ўзрасла на 10% да 1060 чалавек. Акрамя таго, адрасная сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі за шэсць месяцаў аказана 802 інвалідам трэцяй групы і дзецям да 18 гадоў, не прызнаным інвалідамі, дадалі спецыялісты. Бясплатным харчаваннем на суму Br6,3 млрд. у першым паўгоддзі былі забяспечаны 6152 дзіцяці першых двух гадоў жыцця, што на 9% больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года. -0-