Адрасную сацыяльную дапамогу ў студзені-жнівень атрымалі 21,4 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці

8 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) на суму Br4,2 млрд. у студзені-жнівень атрымалі 21,4 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. На 1 верасня за прадастаўленнем ДАСД звярнулася 8,9 тыс. сем'яў і адзінокіх грамадзян. Станоўчае рашэнне было прынята па 8,1 тыс. заяў. Асноўная колькасць атрымальнікаў дапамогі прыйшлася на няпоўныя, шматдзетныя сем'і, адзінокіх грамадзян. У лік адрасатаў ДАСД уваходзяць таксама адзінокія інваліды першай і другой групы, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і іншыя катэгорыі грамадзян. Пры гэтым на працягу года, калі параўноўваць паквартальна, колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі ў вобласці фактычна заставалася нязменнай. Адзначаецца толькі нязначнае зніжэнне, дадалі спецыялісты.-0-