Адрасную сацыяльную дапамогу ў студзені-сакавіку атрымалі 4,7 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці
19 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (ДАСД) на суму Br1,7 млрд. у студзені-сакавіку атрымалі 4,7 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
У структуры атрымальнікаў ад агульнай колькасці зваротаў 27% складаюць няпоўныя сем'і, 12% - поўныя, якія выхоўваюць адно ці двух дзяцей, 13% - шматдзетныя, 2% - якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, 33% - адзінокія грамадзяне. У цэлым колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі ўсіх катэгорый за першы квартал некалькі паменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Адрасная сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў студзені-сакавіку аказана 399 інвалідам трэцяй групы і дзецям да 18 гадоў, не прызнаным інвалідамі, на суму Br315 млн.-0-