Аэрадром Орша гатовы прыняць першыя паветраныя судна

Першыя паветраныя судна гатовы прыняць аэрадром Орша. Нядаўна ён атрымаў сертыфікат прыдатнасці да эксплуатацыі і статус міжнароднага.

– Мы цалкам гатовыя прымаць усе віды самалётаў і верталётаў. Укамплектаваны штат спецыялістаў, маецца неабходнае святлосігнальнае, радыётэхнічнае і іншае абсталяванне, – адзначыў начальнік аэрадромна-тэхнічнага комплексу «Орша» Мікалай Чарвінскі.

Завяршальным этапам працэдуры сертыфікацыі стаў тэхнічны рэйс самалёта Boeing 737-500 авіякампаніі «Белавія». Дарэчы, аэрадром Орша можа прымаць розныя тыпы паветраных суднаў, у тым ліку шырокафюзеляжныя, а таксама верталёты ўсіх тыпаў у любы час сутак.

"Віцебскія весці".