Аэрадром Ворша адкрылі для міжнародных палётаў
Урад адкрыў аэрадром Ворша для выканання міжнародных палётаў паветраных суднаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 жніўня 2017 года №651.
Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць на аэродроме Ворша ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўленне пагранічнага, мытнага, санітарна-каранціннага і іншых відаў кантролю. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.