Аэрадром у Болбасава Аршанскага раёна зможа прымаць міжнародныя грузаперавозкі
Комплекс "Брэміна-Орша" - маштабны праект па павышэнні інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі, які рэалізуецца ТАА "Брэміна Груп" згодна з указам Прэзідэнта і з'яўляецца прыкладам дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Комплекс уключае лагістычную, гандлёва-прамысловую зоны з прылеглым аэрадромам, чыгункай і міжнароднымі транспартнымі магістралямі, дзякуючы чаму стане цэнтрам транзітных грузаў. Аднак для большай эфектыўнасці ўзлётна-пасадачнай паласе неабходна надаць міжнародны статус. Тады міжнародныя грузавыя авіяперавозкі можна будзе ажыццяўляць непасрэдна ў Оршу, без прамежкавых прыпынкаў для растаможкі. У цэлым інвестары і кіраўнікі ТАА "Брэміна Груп" настойваюць на прыданні комплексу роўных умоў гаспадарчай дзейнасці з "Вялікім каменем". "Не бачу праблемы, - адзначыў Андрэй Кабякоў. - Як зрабілі дакумент па "Вялікім камені", так вырашым пытанне і па Оршы. У бліжэйшыя пару месяцаў міжнародны статус паласы трэба зрабіць".
Прапрацоўкай пытання, а таксама іншых нюансаў, якія будуць уключаны ў наступную пастанову Саўміна (парадак інвесціравання, прадастаўленне льгот, формы ўласнасці аб'екта) зоймецца міжведамасная рабочая група, стварыць якую даручыў прэм'ер-міністр. Таксама будзе падрыхтаваны асобны указ па функцыянаванні ўсяго комплексу, у тым ліку ва ўмовах мытнай прасторы. Па словах дырэктара "Брэміна Груп" Васіля Дземянцея, прыданне міжнароднага статусу узлётна-пасадачнай паласе стане гарантам для кампаніі, а таксама для Аршанскага авіярамонтнага завода па інвесціраванні ў перааснашчэнне паласы (яно ўключае светлавыя агні, агароджу, спецыяльнае абсталяванне, дыспетчарскія пункты). На гэтыя мэты спатрэбіцца каля Br17 млн. Агульная плошча забудовы МПЛК
"Брэміна-Орша" - 230 га, тэрыторыя комплексу ўваходзіць у СЭЗ "Віцебск". Будучым рэзідэнтам будзе даступны поўны комплекс паслуг мытнага афармлення грузаў, фітасанітарнага кантролю, складскога абслугоўвання, паслуг банкаў, лагістычных і страхавых кампаній і гэтак далей."Першая чарга - пад'язная дарога,
складскі будынак і аўтамабільны тэрмінал лагістычнай пляцоўкі - будзе здадзена
ў 2018 годзе. Грузапаток ёсць, так што загрузка будзе забяспечана, - запэўніў
Васіль Даменцей. - Паралельна з будаўніцтвам мы арганізавалі працу на
часовай пляцоўцы ў Оршы для фарміравання транспартных патокаў і падрыхтоўкі
персаналу. Ужо на першым этапе мы створым тут не менш за 100 працоўных месцаў. У
перспектыве ў нас будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала і прамысловых
вытворчасцей. Гэта таксама працоўныя месцы, што значна падцягне не толькі
Балбасава, а ўвесь Аршанскі рэгіён у эканамічным плане. Павысіцца дзелавая
актыўнасць, з'явяцца перспектывы прыцягнення замежных інвестыцый".
Кацярына Князева - БЕЛТА.