Аэрастаты з чатырох краін падняліся над Воршай

Аэростаты из четырех стран поднялись над Оршей

Міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў "Мірнае неба Аршаншчыны" ужо чацвёрты раз сабраў аматараў паветраплавання на берагах Дняпра. Мерапрыемства, якое праходзіць з 30 чэрвеня па 2 ліпеня, прымеркавана да маючых адбыцца святкаванняў Дня Незалежнасці Беларусі.


У фестывалі прымаюць удзел 10 экіпажаў паветраплавальнікаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы. У неба над горадам яны падымаюцца ў 6.00 і 20.00 - у гэты час найбольш спрыяльныя паветраныя патокі. Арганізатарамі фестывалю з'яўляецца Аршанскі райвыканкам.

Фота Аляксандра Хітрова - БЕЛТА.