Аграрыі Віцебскай вобласці маюць намер завяршыць уборку бульбы да 10 кастрычніка
4 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аграрыі Віцебскай вобласці маюць намер завяршыць уборку бульбы да 10 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў.
Па стане на 4 кастрычніка, Віцебская вобласць лідзіруе на ўборцы бульбы сярод усіх рэгіёнаў краіны: тут убрана 3,7 тыс. га, або 75,9% плошчаў гэтай культуры. На другой пазіцыі з 73,4% плошчаў знаходзіцца Гродзенская вобласць.
Усяго працаўнікамі вёскі рэгіёну накопана амаль 79 тыс. т бульбы з сярэдняй ураджайнасцю 212,6 ц/га. Частка карняплодаў ужо паступае ў стабілізацыйны фонд для задавальнення патрэб насельніцтва ў міжсезонны перыяд, 12,3 тыс. т клубняў засыпана ў насенняводчы фонд пад ураджай наступнага года.
Самая высокая ўраджайнасць бульбы склалася ў Талачынскім (421,3 ц/га), Шумілінскім (301,2 ц/га) і Полацкім (281 ц/га) раёнах. Больш за 200 ц з аднаго гектара збіраюць аграрыі Верхнядзвінскага, Віцебскага і Гарадоцкага раёнаў. Няўраджайным па бульбе выдаўся сёлетні год для працаўнікоў вёскі Докшыцкага раёна: тут з 1 га накапываюць 90,7 ц.
У цяперашні час работнікі сельгасарганізацый прыкладаюць усе намаганні, каб завяршыць уборку бульбы ў найкароткія тэрміны. "Пры наяўнасці добрага надвор'я ў нас ёсць усе шансы справіцца з гэтай задачай да 10 кастрычніка", - адзначыў Іван Фёдараў.
Агародніна ў рэгіёне ўбрана з 69,8% плошчаў са сярэдняй ураджайнасцю 85,6 ц/га. Так, убрана 30 га капусты (сабрана 666,3 т), 160,5 га буракоў (адпаведна 2,4 тыс. т), 157,4 га морквы (3,4 тыс. т). -0-