Аграрыі Віцебскай вобласці забяспечаны ўсім неабходным для якаснага правядзення сельгасработ - Мікалай Шэрстнёў
"Я вельмі ўдзячны кіраўніку дзяржавы і кажу вялікі дзякуй не толькі ад сябе, але і ад імя ўсіх аграрыяў вобласці. Нас пачулі. Пытанні з палівам на сённяшні дзень вырашаны, у рэгіён паступаюць калійныя ўгнаенні, практычна ў завяршальнай стадыі вырашэнне праблемы з фосфарнымі ўгнаеннямі, - сказаў Мікалай Шарстнёў. - Аграрыі забяспечаны ўсім неабходным для якаснага правядзення комплексу сельскагаспадарчых работ".
Па словах губернатара, працаўнікі вёскі адказна і напружана працуюць на ўборцы ўраджаю і падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур. У рэгіёне вырашаны пытанні з забеспячэннем гаспадарак механізатарамі.
"Па ўборцы праблем няма. Пік работ на хлебнай ніве наступіць праз пару дзён. Пакуль тэмп стрымлівае высокая вільготнасць збожжа. Да прыкладу, у Лёзненскім раёне на 9 жніўня гэты паказчык складаў 28%. Калі прыбіраць такое збожжа, у нас будуць дадатковыя затраты на сушку. Нягледзячы на гэты стрымліваючы фактар, 9 жніўня мы наблізіліся да тэмпаў 5% плошчаў у дзень. Прырастаюць не толькі аб'ёмы выкананых работ, але і ўраджайнасць", - рэзюмаваў кіраўнік вобласці.
Губернатар падкрэсліў, што аграрыі вобласці напружана працуюць на ўборцы ўраджаю, праблемы па забеспячэнні палівам вырашаны. Рэгіён выйшаў на добрыя тэмпы па намалоце плошчаў - 5% у дзень. У сувязі з гэтым патрабуе паскарэння і працэс ачысткі абмалочаных палёў ад саломы.
"Прыбраць збожжавыя - гэта паўсправы. Далей трэба якасна і ў тэрмін выканаць на гэтым полі ўвесь комплекс работ па падрыхтоўцы да азімай сяўбы, каб забяспечыць добрую аснову ўраджаю наступнага года. Пакуль з уборкай саломы мы адставалі - за дзень прыбіралі толькі траціну ад абмалочанага аб'ёму. 9 жніўня прынята рашэнне весці прэсаванне кругласутачна. Для гэтага нам патрэбны дадатковыя працоўныя рэсурсы.На дапамогу будуць прыцягнуты кадры з гарадоў\", - сказаў Мікалай Шарснёў.
\"Своечасова вызваліўшы палі, мы зможам якасна і тэхналагічна праводзіць сельскагаспадарчыя работы і збалансаваць структуру пасяўных плошчаў. Гэтая тэма сярод іншых была закранута Прэзідэнтам 2 жніўня на рэспубліканскім селектарным нарадзе\", - падвёў вынік губернатар.