Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць пачаць палявыя работы пасля 20 сакавіка
"Калі надвор'е не падкіне сюрпрызаў, то ўжо пасля 20 сакавіка будзем спрабаваць весці выбарачную ўспашку. Цяпер завяршаецца наладка тэхнікі, вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў, - адзначылі ў камітэце. - Элітагаспадаркі, якіх у вобласці 12, вядуць пратручванне і рэалізуюць гаспадаркам насенне эліты. Усяго ў сельскагаспадарчыя арганізацыі плануецца паставіць каля 3,5 тыс. т элітнага пасяўнога матэрыялу".
Што тычыцца азімых, то спецыялісты адзначаюць добрую
захаванасць збожжавых - гібель не перавысіла 10%, і высокую гібель рапсу -
алейную культуру ў рэгіёне давядзецца перасяваць прыкладна на палове плошчаў.
Практычна ўсе раёны вобласці цяпер вядуць падсейку шматгадовых траў. Работы
выкананы на 18 тыс. га, пры плане 97 тыс. га. Агульная пасяўная плошча
сельскагаспадарчых культур у вобласці складзе ў бягучым годзе 846 тыс. га.
Збожжавая група зойме 398,5 тыс. га, або 47,1% у структуры. Пад рапс адведзена
106 тыс. га, пад шматгадовыя травы - 197,4 тыс. га, пад кукурузу - 82,7 тыс. га.
Алена Ціханава, БЕЛТА.