Аграрыі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі агародніны
Аграрыі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі агародніны, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Усяго ўбрана 30 га агародніны з амаль 170 га па плане. Асноўныя плошчы размешчаны ў Віцебскім, Аршанскім і Полацкім раёнах. Сабрана больш за тысячу тон сельгаспрадукцыі, у тым ліку 440 т капусты з 10 га, 320 т буракоў з 8 га, 127 т морквы з 4 га і 154 т цыбулі з 7 га. У камітэце адзначылі, што ў вобласці актыўна вядзецца сяўба азімых збожжавых. Ужо пасеяна 77,8 тыс. га, або 30,4% да плана.
Літаральна некалькі пагодлівых дзён трэба працаўнікам вёскі, каб завяршыць уборку астатніх 5,4% плошчаў яравога рапсу. Цалкам з ёй справіліся ў Чашніцкім, Гарадоцкім і Верхнядзвінскім раёнах. Працягваецца прэсаванне ільнотрасты. Гэтая работа выканана на 41%.