Аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць сяўбу збожжавых і збожжава-бабовых культур

На Віцебшчыне набліжаецца да завяршэння сяўба збожжавых і зерневых бабовых. На сённяшні дзень гэтымі культурамі занята амаль 190 тыс. га, або 84,9% ад плана.

Як адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, цалкам справіліся з заданнем восем рэгіёнаў. Прычым некаторыя прыкметна перавысілі план: Докшыцкі раён – на 8,7%, Аршанскі – на 5%. Крыжакветныя пасеяны на 40,2 тыс. га (77,5%). Тут у лідарах Віцебскі (123,3%) і Талачынскі (100,5%) раёны.

Сёлета аграрыі Віцебшчыны істотна павялічаць плошчы пад кукурузу – да 120 тыс. га, з іх на 30 тыс. га плануецца атрымаць збожжа. Каралевай палёў пакуль занята амаль 36 тыс. га, або 30%. Паказчык вышэйшы за сярэднеабласны маюць дзевяць рэгіёнаў. Больш чым напалову справіліся з заданнем Верхнядзвінскі (61,8%) і Чашніцкі (53,4%) раёны.

Сяўба лёну выканана на 13,2 тыс. га (87,7%). У самым разгары пасадка бульбы. Пад другую хлеб у грамадскім сектары Віцебшчыны адведзена 1,9 тыс. га, большая частка (900 га) прыпадае на Талачынскі кансервавы завод. Летась на аналагічных плошчах вядучы беларускі вытворца бульбы атрымаў 44,9 тыс. т клубняў пры ўраджайнасці 498,3 ц/га.

"Віцебскія весці".