Аграрыі Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравых збожжавых і збожжава-бабовых
Цяпер аграрыі актыўна вядуць сяўбу кукурузы, пад якую ў вобласці сёлета адведзена 120 тыс. га. Работы ідуць з апярэджаннем паказчыка 2019 года, хоць плошча пад гэту культуру павялічылася на 10 тыс. га. Пашырэнне звязана з планамі атрымання кукурузы на зерне. Усяго на раніцу 14 мая пасеяна 80 тыс. га. "З гэтым пластом работ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам мы плануем цалкам справіцца да 25 мая. Такі тэрмін абумоўлены ўводам у севазварот плошчаў, раней занятых азімымі крыжакветнымі і палоснымі пасевамі з жытам, каб выключыць пуставанне гэтых земляў", - адзначыў Сяргей Ягораў.
Тэмпы работ працаўнікоў вёскі абумоўлены пагоднымі ўмовамі. Так, некаторы час таму, калі трымаліся пагодлівыя дні, засявалі 7-8 тыс. га штодня. Цяпер з-за перыядычных дажджоў гэты паказчык знізіўся да 3,5-4 тыс.
Сярод іншых важных вясновых клопатаў аграрыяў кіраўнік ведамства назваў унясенне арганікі на палі, узворванне глебы, пасадку агародніны адкрытага грунту, проса і грэчкі. Апошняя зойме сёлета 350 га. Яе традыцыйным севам у асноўным займаюцца гаспадаркі паўднёвых раёнаў, у якіх пад гэту культуру адводзіцца каля 20-30 га.