Аграрыі Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу рапсу

Аграрыі Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу яравога рапсу, паведамілі карэспандэнту ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.


План сяўбы яравога рапсу з улікам перасеву загінулага азімага ў рэгіёне выкананы на 102%. У цэлым яравыя культуры ў рэгіёне пасеяны больш чым на 60% плошчаў. Цёплае надвор'е мінулых выхадных дзён дазволіла аграрыям вобласці значна прасунуцца ў вясновых палявых работах. Набліжаецца да фінішу сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых - работы выкананы прыкладна на 90%. Што тычыцца астатніх культур, то план сяўбы льна выкананы больш чым на 60%, бульбы - амаль на 50%, кукурузы - на 20%. Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у рэгіёне складзе ў бягучым годзе 846 тыс. га.


Алена Ціханава - БЕЛТА.