Агратурыстычны курорт плануецца стварыць у Браслаўскім раёне
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агратурыстычны курорт плануецца стварыць у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан.
Паводле яго слоў, з прапановай аб стварэнні курорта выступіў Віцебскі аблвыканкам. Гэта ўжо другі праект стварэння агратурыстычнага курорта: першы павінен з'явіцца таксама ў Віцебскай вобласці – у Расонскім раёне.
Паводле даных міністра, на 1 ліпеня бягучага года ў краіне зарэгістраваны 722 суб'екты аграэкатурызму. Акрамя таго, у Беларусі створаны 16 турыстычных комплексаў на базе СПК, Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва, тры этнаграфічныя музеі.
Алег Качан таксама звярнуў увагу, што агратурызмам актыўна займаюцца нацыянальныя паркі. Усяго ж летась у аграсядзібах адпачылі 39 тыс. турыстаў, пакінуўшы там Br2,9 млрд. "Больш чым для 1 тыс. чалавек асноўнай крыніцай даходу стаў агратурызм", – рэзюмаваў міністр.-0-