А.Косінец лічыць неабходным узмацніць матывацыю працы канструктараў прамысловых прадпрыемстваў
10 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Званне "Лепшы канструктар года" варта заснаваць у Віцебскай вобласці. Такое меркаванне сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама выказаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ганаровае званне дазволіць узмацніць матывацыю працы канструктараў, а падмацаваць яе трэба грунтоўнай грашовай прэміяй", - сказаў Аляксандр Косінец. Старшыня аблвыканкама перакананы, што канструктарскія бюро прамысловых прадпрыемстваў здольныя распрацоўваць сучасныя, запатрабаваныя, не саступаючыя замежным аналагам вырабы. Ён прывёў у прыклад паспяховую распрацоўку спецыялістамі ААТ "Аршааграпраммаш" прычэпа "Дняпро" аб'ёмам 15 куб.м, які можа выкарыстоўвацца ў якасці раскідвальніка арганічных угнаенняў, для перавозкі сыпучых грузаў. Выраб аршанскіх машынабудаўнікоў на Br40 млн. таннейшы, чым у замежных вытворцаў, пры тым што яго якасць адпавядае лепшым узорам імпартнай тэхнікі.
Разам з тым многія распрацоўкі айчынных вытворцаў даўно састарэлі. "У заводаў наменклатура ўчарашняга дня", - канстатаваў Аляксандр Косінец. На яго думку, калі не прыняць меры, то ў хуткім часе прадукцыя станкабудаўнічага завода "Чырвоны Барацьбіт", "Інструментальнага завода" застанецца незапатрабаванай.
Паводле даных камітэта эканомікі, удзельная вага новай прадукцыі ў аб'ёме прамысловай вытворчасці за 10 месяцаў бягучага года склала 18,7%.-0-