Актывісты БРСМ і падлеткі, якія маюць праблемы з паводзінамі, у Віцебскай вобласці будуць разам ахоўваць правапарадак
12 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Арганізацыі БРСМ Віцебскай вобласці да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі "Разам за бяспеку і правапарадак" будуць прыцягваць цяжкіх падлеткаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА выконваючая абавязкі першага сакратара Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Людміла Капранава.
Разам з дружыннікамі, супрацоўнікамі праваахоўных органаў і членамі БРСМ яны будуць удзельнічаць у патруляванні грамадскіх месцаў сваіх населеных пунктаў, у рэйдавых дзяжурствах, розных спартыўных мерапрыемствах, а таксама круглых сталах, прысвечаных тэмам ужывання алкаголю, курэння і наркаманіі ў моладзевым асяроддзі. "Такая работа дазволіць падлеткам на час зняць з сябе статус цяжкіх і адчуць сябе патрэбнымі, актыўнымі членамі грамадства, якія могуць не толькі разбураць, але і ствараць", - адзначыла Людміла Капранава.
У межах акцыі пройдуць і іншыя мерапрыемствы. Так, запланавана наведванне нядобранадзейных сем'яў, выступленні членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку перад школьнікамі, экскурсіі ў воінскія часці, урачыстыя цырымоніі ўручэння пасведчанняў дружыннікаў, інфармацыйна-гульнявыя праграмы.
Акцыя пройдзе ў Беларусі 15-21 сакавіка. Яе асноўнай задачай з'яўляецца прафілактыка правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, папярэджанне безнагляднасці, алкагалізму, наркаманіі, а таксама зніжэнне ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму сярод непаўналетніх. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.-0-