Актывісты БРСМ Віцебскай вобласці напярэдадні Дня Перамогі павіншавалі больш за тысячу ветэранаў

9 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі актывісты БРСМ Віцебскай вобласці напярэдадні Дня Перамогі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце моладзевай арганізацыі. Віншаванні ветэранаў праводзіліся членамі пярвічак ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах. Многіх са сталых людзей рабяты наведалі дома. У час наведванняў маладыя людзі дапамагалі ветэранам па гаспадарцы, а таксама збіралі звесткі аб іх ваеннай біяграфіі для стварэння электроннай кнігі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні Дня Перамогі ў арганізацыях БРСМ адбылося мноства іншых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Так, красавік прайшоў для членаў пярвічак пад знакам навядзення парадку і добраўпарадкавання месцаў воінскай славы, мемарыялаў, пахаванняў. Пачатак мая быў адзначаны правядзеннем віншавальных мерапрыемстваў і творчых праектаў. Напрыклад, пярвічка Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта правяла праект "Песні Перамогі", Чыгуначны райкам - "Паםянем тыя гады...". Непасрэдна 9 мая многія актывісты раённых арганізацый арганізуюць вела- і аўтапрабегі па памятных мясцінах. Работа з ветэранамі, аказанне ім дапамогі не з'яўляюцца разавай акцыяй, гэта шматпланавы комплекс мерапрыемстваў, якія праводзяцца пастаянна, падкрэслілі ў БРСМ.-0-