Актывісты БРСМ Віцебскай вобласці ў першыя дні новага навучальнага года сустрэнуцца з цяжкімі падлеткамі
30 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Актывісты БРСМ Віцебскай вобласці ў першыя дні новага навучальнага года правядуць шматлікія сустрэчы з цяжкімі падлеткамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным камітэце БРСМ.
Разам з рабятамі члены БРСМ будуць спаборнічаць у розных спаборніцтвах, конкурсах, удзельнічаць у круглых сталах. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў запланавана ў рамках чарговага этапу рэспубліканскай акцыі "Разам за бяспеку і правапарадак", якую праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў з 30 жніўня па 12 верасня. Акцыя накіравана на прафілактыку правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, папярэджанне безнагляднасці, алкагалізму, наркаманіі, а таксама зніжэнне ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму сярод непаўналетніх.
У ходзе акцыі актывісты тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ таксама наведаюць школьнікаў з нядобранадзейных сем'яў, прымуць удзел у патруляванні зон адпачынку моладзевымі атрадамі аховы правапарадку і тэматычных сустрэчах са школьнікамі, прысвечаных бяспецы на дарогах. У Віцебскай вобласці старт акцыі будзе дадзены 31 жніўня з урачыстага мітынгу каля УУС Віцебскага аблвыканкама, удзельнікамі якога стануць моладзь, грамадскасць, прадстаўнікі праваахоўных органаў і БРСМ.-0-