Актуальна прадаюцца аб'екты за базавую велічыню на аўкцыёнах у Віцебскай вобласці
Найбольш прывабнымі для пакупнікоў з'яўляюцца аўкцыёны з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні. Так, 24 снежня адбылося адразу тры падобныя аўкцыёны.
Будынак дзіцячага сада-пачатковай школы, размешчаны па адрасе Талачынскі раён, в.Навінка, вул.Цэнтральная, 2А, агульнай плошчай 154 м.кв., ужо ў 5-ы раз выстаўляўся на аўкцыён (з чэрвеня 2019 года), на гэты раз з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай 1 базавай велічыні. На лот прэтэндавала 3 пакупнікі. У ходзе таргоў цана павялічылася ў 250 разоў, і на 45 кроку аўкцыёну будынак школы прададзены за 6600 руб. індывідуальнаму прадпрымальніку з Талачына. У будучыні пакупнік плануе выкарыстоўваць набыты аб'ект у сферы аграэкатурызму.
Дзіцячы сад-пачатковая школа ў в.Навінкі Талачынскага раёна
Будынак дзіцячага сада, размешчаны па адрасе Мёрскі раён, в.Іста, вул.Садовая, 1, агульнай плошчай 1107 м.кв., выстаўляўся на аўкцыён у першы раз, адразу за базавую велічыню, і быў прададзены за 26 руб. індывідуальнаму прадпрымальніку, жыхарцы Полацка.
Будынак збожжасховішча, размешчаны паблізу в.Нохаўшчына ў Пастаўскім раёне, агульнай плошчай 2568 м.кв., выстаўляўся на аўкцыён у першы раз, адразу з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай 6 базавым велічыням, і быў прададзены за 160 руб. індывідуальнаму прадпрымальніку з Пастаў.
На канец снежня і пачатак студзеня яшчэ выстаўлена больш за 70 невыкарыстоўваемых аб'ектаў, у тым ліку аб'яўлены аўкцыёны за базавую велічыню. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце камітэта Віцебскаблмаёмасць.