Акцыя «Адзіны дзень бяспекі» стартуе ў Беларусі 1 верасня

Акция "Единый день безопасности" стартует в Беларуси 1 сентября
Акцыя "Адзіны дзень бяспекі" пройдзе ў Беларусі 1-10 верасня. У гэтыя дні правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанні паводзінам ва ўмовах НС, аказанні першай медыцынскай дапамогі, паведамілі ў МНС.

 

Задачы "Адзінага дня бяспекі" - развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў жыцця. "Адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару - на небяспечных аб'ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць эвакуацыю са сваіх будынкаў", - распавялі ў МНС.

Пройдуць дні адкрытых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ва ўстановах адукацыі, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальная гульня "Бяспечны сусед", разгорнецца навучальная пляцоўка "Пяць крокаў выратавання", адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.

Акрамя Генпракуратуры, МНС, МУС, Мінэнерга, Мінздароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгаса, Мінкультуры і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні, напрыклад Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, ОСВОД, "Белая Русь" і БРСМ.

Падчас акцыі рэспубліканскія органы дзяржкіравання і грамадскія аб'яднанні правядуць тэматычныя дні. Да прыкладу, 2 верасня гэта будуць Мінадукацыі і Мінкульт, а завершаць правядзенне тэматычных дзён 9-10 верасня МНС, Мінздароўя, БДПА і ОСВОД.

Упершыню ў Беларусі падобная акцыя з прыцягненнем вялікай колькасці ведамстваў прайшла з 20 лютага па 1 сакавіка.

"Віцебскія весці".