Акцыя да пяцігоддзя віцебскага прытулку для жывёл дапаможа яго жыхарам знайсці новы дом

Акцыяй \"Дабрэйшыраму сэрцу - адданы сябар\" Віцебскі прытулак для безнадзорных жывёл адзначыць 20 жніўня сваё пяцігоддзе і Сусветны дзень бяздомных жывёл, паведаміла начальнік участку прадпрыемства \"Спецаўтабаза Віцебска\" Наталля Зубава.

\"Нашаму прытулку 5 гадоў споўніцца 16 жніўня, але свята вырашылі перанесці на выхадны дзень, тым больш што 20 жніўня адзначаецца Сусветны дзень бяздомных жывёл. Мы падрыхтавалі для гасцей цікавую забаўляльную праграму. Будзе шоу мыльных пузыроў, аквагрым, тэатральна-музычнае прадстаўленне і іншая анімацыя. І мы разлічваем на падарункі да дня нараджэння: корму для жывёл, павадкі, ашыйнікі, медыкаменты, цёплыя рэчы на падсцілкі, фінансавыя сродкі. Бо прытулак, па вялікім рахунку, жыве за кошт ахвяраванняў. Але галоўны падарунак для нас - калі нехта захоча ўзяць у сваю сям'ю любога з нашых чацвераногіх насельнікаў. Для гэтага трэба мець пры сабе пашпарт\", - адзначыла Наталля Зубава.

На дадзены момант у вальерах і клетках прытулку знайшлі часовы прытулак 140 сабак, 25 шчанюкоў, 29 катоў і 5 кацянят. Некаторых маленькіх прадстаўнікоў вусата-паласатай браціі бяруць на перадержку валанцёры. У прытулак жывёлы трапляюць рознымі шляхамі: кагосьці прывозіць адлоў, кагосьці падкідваюць безадказныя гаспадары. Тут апошняя надзея для згубленых, для траўмаваных бяздомных сабак і катоў, якіх спачувальныя гараджане самі вылечыць не ў стане. Штатныя ветурачы і ветфельчары некалькі гадзін у тыдзень наведваюць мясцовых насельнікаў, падлячваюць, прышчэпліваюць і стэрылізуюць. Апошняе абавязкова, бо адна з галоўных функцый прытулку - знізіць колькасць безнадзорных жывёл.

\"Прытулак знаходзіцца па адрасе: Старабабініцкі тракт, 29. Спадзяёмся, будзе шмат гасцей, хоць гэта ўскраіна Віцебска. Але не абавязкова чакаць свята. Каб дапамагчы нам, а таксама пазнаёміцца з касматамі насельнікамі прытулку і прыгледзець сабе гадаванца, можна прыехаць у любы дзень\", - дадала Наталля Зубава. Сусветны дзень бяздомных жывёл адзначаецца ў трэцюю суботу жніўня. У розных краінах у сувязі з гэтым арганізуюцца дабрачынныя канцэрты і аўкцыёны для збору

грошовых сродкаў, а таксама вядзецца асветніцкая праца, закліканая паменшыць колькасць бяздомных кошак і сабак і павысіць адказнасць гаспадароў за сваіх гадаванцаў.

Кацярына Князева - БелТА.