Акцыя «Наш вясковец» пачалася ў Полацкім раёне

Акция "Наш вясковец" началась в Полоцком районе

Аднавяскоўцаў, якія пакінулі пра сябе добрую памяць, шануюць у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Акцыя "Наш вясковец", прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці, пачалася ў Полацкім раёне, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама.

На працягу некалькіх месяцаў сельсаветы раёна збіралі інфармацыю пра тых людзей, якія ўсё жыццё пражылі ў вёсцы, добрасумленна працавалі, выхоўвалі дзяцей і ўнукаў. Яны не атрымалі дзяржаўных узнагарод і ўжо адышлі з жыцця, але добрая памяць пра іх справы жыве дагэтуль. У гэты спіс зараз унесена дзесяць імёнаў – сярод іх 2 настаўнікі, лекар, тры механізатары, дзве даяркі, двое рабочых. У гонар кожнага з іх на месцы, дзе яны калісьці працавалі, будуць устаноўлены памятныя дошкі з цёплымі і простымі словамі пра гэтых людзей. Напрыклад, на мехдвары ў вёсцы Новыя Гараны з'явіцца такая дошка: "Тут працаваў Дарафееў Дзмітрый Ягоравіч, заслужаны механізатар, працаўнік новагаранскай зямлі, добрасумленны і бескарыслівы чалавек, выдатны сем'янін, надзейны таварыш".

Па словах спецыялістаў аддзела, акцыя "Наш вясковец" заклікана не толькі захаваць памяць пра гэтых сціплых людзей, але і на іх прыкладзе паказаць маладому пакаленню, што любая праца на роднай зямлі ганаровая і паважаная, а добрыя справы ніколі не сыдуць у нябыт.