Акцыя апазыцыі выходзіць за межы выбарчага працэсу і не павінна ўплываць на меркаваньне назіральнікаў - А. Нябогатаў
20 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Несанкцыянаваная акцыя на плошчы Незалежнасці ў Мінску не павінна прымацца да ўвагі назіральнікамі за выбарамі Прэзідэнта Беларусі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў доўгатэрміновы назіральнік ад СНД дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканкама СНД Анатоль Нябогатаў.
На яго думку, беспарадкі маладых людзей на плошчы выходзяць за рамкі выбарчага працэсу, з'яўляюцца ўнутранай справай краіны, і таму назіральнікі не могуць даваць ім ацэнку і ўлічваць пры ацэнцы ходу выбарчага працэсу. "Выбарчы працэс скончыўся з падлікам галасоў і аб'яўленнем вынікаў вольнага волевыяўлення грамадзян Беларусі. І справа назіральнікаў сачыць за гэтымі працэдурамі, а не за тым, што і як адбываецца ў краіне", - падкрэсліў Анатоль Нябогатаў, экс-пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Філіпіны.
Як адзначыў назіральнік, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі легітымна, у адпаведнасці з нацыянальным выбарчым заканадаўствам. -0-