Акцыя памяці «Баявы разлік» у Полацку
22 чэрвеня 1941 г. пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі фашысцкія войскі атакавалі памежныя заставы ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Небачанай стойкасцю і мужнасцю, цаной сваіх жыццяў памежнікі выконвалі загад па ахове Дзяржаўнай мяжы, нанеслі сур'ёзную шкоду і затрымалі прасоўванне нямецкіх войскаў.
Воіны-памежнікі, якія стаялі ў страі на баявым разліку ўвечары 21 чэрвеня 1941 года, не маглі ведаць, што для многіх з іх ён будзе апошнім…
У даніну памяці воінам-памежнікам Полацкі пагранічны атрад арганізуе акцыю, прысвечаную 80-годдзю подзвігу герояў-памежнікаў у першых баях Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні трагічнай даты 21-га чэрвеня а 19.00 на плошчы Свабоды ў Полацку будзе арганізавана правядзенне акцыі памяці «Баявы разлік».
У мерапрыемстве прымуць удзел асабовы склад Полацкага пагранічнага атрада, ветэраны пагранічнага атрада, члены сем'яў вайскоўцаў, кіраўніцтва Полацкага раёна і г. Наваполацка, прадстаўнікі праваслаўнай царквы, ГА БРСМ.
22-га чэрвеня а 4 гадзіне раніцы ва ўпраўленні пагранічнага атрада адбудзецца мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці і смутку і 80-й гадавіне подзвігу памежнікаў у першых баях на Дзяржаўнай мяжы ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка.