Акцыя па адмове ад тытуню пройдзе ў Віцебскай вобласці, а сабраныя сродкі накіруюць на лячэнне анкалагічных захворванняў
На сённяшні дзень рак знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці ў Прыдзвінне. Як вядома, адным з фактараў з'яўлення злаякасных новаўтварэнняў з'яўляюцца шкодныя звычкі, у прыватнасці – курэнне. Каб прыцягнуць грамадскасць да больш сур'ёзнага стаўлення да ўласнага здароўя, медыцынскія работнікі сумесна з галіновым прафсаюзам прынялі рашэнне ў свой прафесійны свята правесці суботнік і заробленыя ў ходзе яго сродкі накіраваць на развіццё анкалагічнай службы Прыдзвіння, паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач.
– Гэту акцыю могуць падтрымаць усе жыхары Віцебшчыны, асабліва тыя, хто паліць. Іх мы заклікаем правесці дзень без тытуню, а грошы, якія б яны патрацілі на цыгарэты, накіраваць на рахунак анкалагічнага дыспансера, – адзначыў Юрый Мікалаевіч.
Дзень медыцынскага работніка сёлета адзначаецца 15 чэрвеня.
Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"