Акцыя «Захаваем мірную Беларусь!» прайшла ў Віцебску

У Віцебску 10 кастрычніка адбылася акцыя "Захаваем мірную Беларусь!". Удзельнікі прайшлі па вуліцах абласнога цэнтра ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі, усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны і прынялі ўдзел у пасадцы дрэў у парку Пераможцаў.