Акцыя «Разам у абарону жыцця» прайшла на Аршаншчыне

Акция «Вместе в защиту жизни» прошла на Оршанщине

У Аршанскім раёне 1 снежня стартаваў другі этап прафілактычнай акцыі «Разам у абарону жыцця». Мерапрыемства праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 гады і ставіць задачы прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў павелічэння нараджальнасці, скарачэння колькасці абортаў, фарміравання ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцей.

Пачатак акцыі быў пакладзены ў Оршы ў чэрвені бягучага года, і вынікі ўразілі: знізілася колькасць абортаў, істотна павялічылася нараджальнасць. Менавіта таму арганізатары – Аршанская цэнтральная паліклініка, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Аршанскае благачынне, РК ГА

«БРСМ», РАА «Белая Русь», раённая арганізацыя БТЧК – вырашылі не спыняцца на дасягнутым.

У мінулы аўторак у рамках акцыі на Аршаншчыне прайшоў шэраг значных мерапрыемстваў з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Церанцьева, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўрача Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзіміра Плыткевіча, кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама, духавенства, вядучых медыкаў раёна, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

Першы ў рэгіёне сучасны кабінет планавання сям'і адкрыўся 16 снежня на базе жаночай кансультацыі №1 гарадскога радзільнага дома. Цяпер будучых мам і маладыя сем'і кансультуюць прафесійныя гінеколаг, псіхолаг, удзельнічаюць у працы святары.

«

Дэмаграфічны крызіс, крызіс сям'і могуць быць пераадолены толькі пры ўмове адраджэння традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, такіх як любоў, вернасць, законны шлюб, дзіцянараджэнне, значнасць чалавечага жыцця, шматдзетнасць, шанаванне старэйшых, родавы ўклад, – адзначае Уладзімір Плыткевіч. – Гэтыя каштоўнасці ахоўваюцца хрысціянскімі запаведзямі і застаюцца важнымі на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва».

Урачыстая рэгістрацыя адразу чатырох нованароджаных адбылася ў гарадскім радзільным доме. Шчаслівыя бацькі атрымалі пасведчанні аб нараджэнні сваіх малых – Арыяны Вашацьковай, Золата Арловіч, Мікіты Дзям'янава, Кірыла Сенькоўскага. Не абышлося без віншаванняў, падарункаў, кветак. Віталі сем'і не толькі высокія госці і арганізатары мерапрыемства, але і кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, дзе працуюць маладыя мамы.

«

Няма нічога галоўнага, чым з'яўленне на свет чалавека, – падкрэсліў Уладзімір Церанцьеў. – Дзякуючы правільна выбранаму дзяржавай курсу за апошні год у нас на 10% скарацілася колькасць абортаў. І гэта немалы дасягненне. Нараджальнасць у Віцебскай вобласці, як і ў рэспубліцы ў цэлым, павялічылася. На сённяшні дзень 8 райцэнтраў выйшлі на станоўчую дынаміку. Трэба і далей мэтанакіравана працаваць у гэтым напрамку органам дзяржаўнай улады, грамадскасці, рэлігійным арганізацыям. У рамках Праграмы дэмаграфічнай бяспекі мы робім усё магчымае, каб павялічылася нараджальнасць, змяншалася смяротнасць. На жаль, такая праблема, як штучнае перапыненне цяжарнасці, яшчэ існуе. І вырашаць мы яе будзем зноў жа ўсе разам. Сёння з гордасцю можна казаць аб тым, што ў Беларусі нізкі ўзровень дзіцячай смяротнасці, па гэтым паказчыку наша краіна займае 4-е месца ў свеце. У нас на працягу шэрагу гадоў адсутнічае мацярынская смяротнасць. Дзяржава клапоціцца пра будучыню нацыі, аказваючы ўсебаковую падтрымку сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Іншымі словамі, многае ўжо зроблена, але нямала яшчэ трэба зрабіць»

Працягнуўся насычаны дзень пасяджэннем брыфінг-клуба

«Ні кроку назад» у выглядзе адкрытага дыялогу прадстаўнікоў розных пакаленняў. Больш за 150 навучэнцаў ссузаў і ПТВ, запрошаныя госці і медыкі абмяркоўвалі тэму абортаў. Бо гэтая праблема – адно з самых спрэчных пытанняў у сучасным свеце.

На плошчы каля храма Раства Прасвятой Багародзіцы, дзе адбыўся малебен, прайшоў маладзёжны флэш-моб

«Разам у абарону жыцця». Дзясяткі лампад загарэліся і склаліся ў сэрца – сімвал любові, дабрыні і гуманнасці.

Нямала аршанцаў і гасцей горада наведала фотавыставу Ірыны Шыдлоўскай, дзе маладая мастачка ў сваіх працах адлюстравала ўсю прыгажосць мацярынства і бацькоўства, а галоўнымі героямі сталі дзеці.

Завяршыў праграму мерапрыемстваў урачысты вечар у Доме культуры чыгуначнікаў.

Вольга Лебедзева, "Віцебскія весці"